Мацей Пранчы́нскі () — танцоўшчык і балетмайстар 2-й паловы 18 стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся ў г. Беласток. Вучань А. Пуціні.
У 1765—1772 гадах танцоўшчык прыдворнага тэатра гетмана Браніцкага ў Беластоку, у 1774—1776 гадах у Варшаўскім тэатры балета. Як балетмайстар пераклаў для Варшаўскай сцэны балеты «Дыяна і Эндыміён», «Сідней і Сілы», «Паляванне Генрыха IV».
У 1777 годзе выступаў у Слонімскім тэатры Агінскага.
У 1780—1785 гадах танцоўшчык і балетмайстар прыдворных тэатраў Сапегаў у Ружанах (у 1784 годзе паставіў балет «Літасцівасць Ціта») і Дзярэчыне.
У 1794—1795 гадах дырэктар трупы ў Вільні.
У 1795—1798 выступаў у прыдворным Шклоўскім тэатры Зорыча.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта