Сутыкненне двух пасажырскіх цягнікоў у раёне горада Гхоткі ў правінцыі Сінд (Пакістан) адбылося раніцай 7 чэрвеня 2021 года. Загінулі 65 чалавек, каля 150 пацярпелі. Цягнік з Карачы сышоў з рэек і апынуўся на іншым пуці. Праз нейкі час іншы цягнік, які рухаўся з Равалпіндзі, сутыкнуўся з ім. Машыніст спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але яму не ўдалося своечасова спыніць цягнік. Па словах відавочцаў, многія з пасажыраў у момант аварыі спалі. Ад моцнага ўдару перакулілася 14 вагонаў, і некалькі з іх былі цалкам разбураны.
Катэгорыя:Падзеі 7 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:Катастрофы 2021 года