1-ы Мінскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створанае 20 лютага 1918 года Вялікай беларускай радай (ВБР) у Менску.
Апроч палка ВБР тым жа часам сфарміравала два беларускія кавалерыйскія эскадроны камендатуры пад камандаваннем Нямкевіча і Мядзведзява, а таксама беларускую міліцыю пад камандаваннем Фларыяна Ждановіча.
Полк удзельнічаў у падзеях 19—21 лютага 1918 года ў Менску, пасля акупацыі горада немцамі быў абязброены і расфарміраваны.
Перадумовы У лютым 1918 года немцы перайшлі ў наступленне па ўсім Заходнім фронце. 19 лютага расійскія ўлады і рэвалюцыйныя батальёны пачалі эвакуацыю з Менска ў Смаленск. У месце на стратэгічных аб’ектах засталіся дробныя аддзелы бальшавіцкай варты. Тады ж 19 лютага беларусы захапілі арсенал. Другі ўдар узброеныя беларусы вырашылі нанесці па органах улады РСФСР у Менску. 20 лютага, каб унікнуць баявых сутыкненняў паміж беларускімі і польскімі атрадамі, Канстанцін Езавітаў выдаў загад, які акрэсліў зону беларускіх інтарэсаў у Менску.
Шлях палка 20 лютага начальнік гарнізона і камендатуры Менска Канстанцін Езавітаў стварыў Першы Менскі беларускі полк. Камандзірам палка быў назначаны І. Рачкевіч.
А 15-й 20 лютага польскія атрады занялі Віленскі чыгуначны вакзал (сучасны Менск-Пасажырскі), выбіўшы з чыгуначных мастоў бальшавіцкую варту. Пад кантроль палякаў пасля бою перайшла электрастанцыя. Вядомы беларуска-польскі даследнік Алег Латышонак лічыць, што тыя бальшавіцкія патрулі, якія знішчылі палякі, насамрэч былі беларускімі. Бальшавікі ўжо пакінулі Менск, тыя хто застаўся ў месце, схаваліся. Польскія баевікі запісвалі ў бальшавікоў усіх, хто быў супраць іх.
21 лютага а 4-й гадзіне раніцы палякі адбілі ў беларусаў Варшаўскі чыгуначны вакзал (сучасная станцыя Інстытут культуры). Аб 11-й гадзіне раніцы ў Менск увайшлі нямецкія аддзелы конніцы. А 15-й гадзіне ў Менск прыбыў першы нямецкі цягнік.
22 лютага Езавітаў выдаў загад пра ўключэнні ўсіх беларускіх часцей у беларускую армію.
25 лютага ў Менск увайшлі асноўныя сілы 10-га нямецкай арміі. Польскім атрадам, якія немцы лічылі за сваіх саюзнікамі, бо было прагерманскае Польскае каралеўства, загадана пакінуць места. Прычына загаду ў тым, што польскія баевікі пачалі рабаваць дзяржаўныя склады з вайсковым рыштункам і харчамі, якія немцы лічылі сваімі трафеямі. Тым самым днём новыя акупанты раззброілі беларускія фарміраванні. Выканкам Рады выгналі з Дома губернатара, канфіскавалі касу, скінулі з будынка беларускі сцяг.
Строй
З 1917 года беларускія вайскоўцы пазначалі сабе бела-чырвона-белымі стужкамі, якія насілі на кашулях і шынялях старой расійскай армііЛатышонак. Жаўнеры БНР.
Жаўнеры палка патрапілі на фотаздымкі мінскіх газет у 1918 годзе.
Гл. таксама Беларускі корпус (Заходні фронт) Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце Беларускія ўзброеныя фарміраванні ў 1917—1923 гадах
Крыніцы
Літаратура Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с. Езавітаў К. Беларуская Вайсковая Цэнтральная Рада // Крывіч № 1(7) — 1924.
Спасылкі
Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:1918 год у Мінску Катэгорыя:Люты 1918 года Катэгорыя:Цэнтральная беларуская вайсковая рада Катэгорыя:Беларускі антысавецкі супраціў Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі Катэгорыя:Узброеныя сілы падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі