Роберт Аляксандр Мак-Дэйд (; 11 жніўня 1922 — 14 кастрычніка 2009) — палкоўнік арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1922 года ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе ўступіў у шэрагі амерыканскай арміі.

Быў адным з адносна нешматлікіх афіцэраў, якія служылі ў пяхотным атрадзе ў трох войнах: у паўднёвай частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны, дзе Мак-Дэйд камандаваў стралковым узводам, у Карэйскай вайне, дзе ўзначальваў стралковую роту, і падчас вайны ў В’етнаме, дзе кіраваў пяхотным батальёнам. Чатыры разы быў паранены ў баі. У ходзе апошняга канфлікту атрымаў баявую славу за бітву ў даліне Ядранг. У В’етнаме Мак-Дэйд таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Элінор Ван Інген. Яна працавала ў Сайгоне ад Дзяржаўнага дэпартамента. Яны ажаніліся ў 1974 годзеEast Hampton Star, Robert Alexanxer McDade obituary , October 22, 2009..

Апроч баявых заданняў, Мак-Дэйд займаў вайсковыя пасты ў Вашынгтоне (акруга Калумбія), Нью-Ёрку, Германіі і ПанамеSag Harbor Express, Robert Alexander McDade obituary , October 23, 2009..

У 1975 годзе ён выйшаў на пенсію. У наступныя гады разам з жонкай кіраваў галерэяй Goat Alley ў Саг-ХарбарыNew York Times, Robert Alexander McDade death notice, October 18, 2009.. 14 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 87 гадоў Мак-Дэйд памёр. Яго пахавалі на Оклендскіх могілках.

Спасылкі OPERATION SILVER BAYONET: THE BATTLE OF THE IA DRANG Rescue at LZ Albany Jack Smith’s account of the battle LZ Albany

Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме