Андрэ́й Міха́йлавіч Федарэ́нка () — беларускі празаік.
Біяграфія Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюзаhttp://lit-bel.org/by/about/struct/ . Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБПhttp://www.lit-bel.org/by/news/kastrychnicki-shaxmatny-turnir.html http://www.lit-bel.org/by/news/2017/pismennicki-shaxmatny-turnir.html .
Творчасць Друкуецца з 1987 года.
Аўтар аповесцей «Гісторыя хваробы» (1989), дзе вывеў сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994), пра жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, аповесці «Вёска» (1995), філасофскага роздум над лёсам Беларусі і беларусаў, таксама «Такое кароткае лета» і «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001). Аўтар дзіцячых і юнацкіх аповесцей «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Аўтар п’ес «Жаніх па перапісцы» (1993), «Багаты кватарант» (1997), публіцыстычных артыкулаў і іншага.
Творчасці Федарэнкі ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.
У водгуку на кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі»https://news.tut.by/culture/620756.html . Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку — пабудаваны паводле законаў трылера»https://news.tut.by/culture/677147.html .
Перакладае з беларускай на рускую мову.
Асобныя творы Федарэнкі перакладзены на рускуюhttps://www.livelib.ru/author/300264/latest-andrej-fedorenkohttp://belisrael.info/?p=11646, англійскуюhttp://belisrael.info/?p=12251 і іншыя мовы.
Кнігі «Гісторыя хваробы» (1989) «Смута» (1994) «Шчарбаты талер» (1999) «Афганская шкатулка» (2002) «Нічые» (2009) «Мяжа» (2011) «Сечка» (2012) «Ланцуг» (2012)Ланцуг: аповесці. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 240 с. «Вёска» (2013) «Ціша» (2014) «Сузіральнік» (2018) «Жэтон на метро» (2020) «Падслуханая казка» (2025), кніга для дзяцей у серыі «Ветрачок», пачатай у 2025 годзе выдаўцом Раманам Цымберавым.
Узнагароды Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута». Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые». Пісьменнік 2012 года па версіі часопіса «Sexus» за кнігу «Ланцуг». Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройця (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа». Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2015) за кнігу «Ціша»Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленне звяртаюць увагу.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Беларусі