Араві́йскі паўво́страў (, Шібх аль-джазӣра аль-Арабійя), таксама Ара́вія — паўвостраў у Паўднёва-Заходняй Азіі. З'яўляецца найбуйнейшым паўвостравам у свеце.
На ўсходзе абмежаваны Персідскім і Аманскім залівамі. З поўдня абмываецца Аравійскім морам і Адэнскім залівам, з захаду — Чырвоным морам.
Назву атрымаў ад гістарычнай вобласці Аравія, якая ў старазапаветныя часы ахоплівала ўвесь Аравійскі паўвостраў і паўднёвую частку сучаснага Ірака і была населеная рознымі качавымі плямёнамі.
Спасылкі
Катэгорыя:Паўвостравы Азіі