Су́мы () — абласны цэнтр Сумскай вобласці Украіны. Буйны горад на паўночным усходзе Украіны. Прамысловы цэнтр, чыгунка. Насельніцтва каля 268 000 чалавек (2024).
Гісторыя Заснаваны ў 1655 годзе. У 1656—1658 гадах пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўднёвай Расіі ад набегаў крымскіх і нагайскіх татараў. У 1658—1765 гадах цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўночную вайну ў Сумах у 1708—1709 гадах знаходзілася стаўка галоўнакамандавання рускай арміі на чале з Пятром I. 3 1765 года цэнтр Сумскай правінцыі, з 1780 года — павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 — Слабодска-Украінскай, з 1835 — Харкаўскай губерні. У 1877 годзе злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. 3 1939 года — абласны цэнтр.
Культура Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А. Чэхава.
Адукацыя і навука Сумскі дзяржаўны ўніверсітэт Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. С. Макаранкі Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
Славутасці Архітэктурныя помнікі XVIII—XIX ст.: царква Уваскрэсення (1703), Спаса-Праабражэнскі сабор (1776), Ільінская царква (1836).
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Васіль Іванавіч Алешка (1889 — да 1942) — украінскі паэт, празаік, драматург. Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў (1902—1970) — геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук, Заслужаны геолаг-разведчык БССР. Іосіф Пятровіч Лакштанаў (1911—1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Кірыл Раманавіч Насаеў (1960—2018) — беларускі кампазітар, дырыжор, хормайстар. Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін (1918—1990) — вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, акадэмік Акадэміі навук СССР.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Сумскай вобласці
Катэгорыя:Сумскі гарадскі савет Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1652 годзе