Настольныя гульні — гэта гульні, у якіх некалькі гульцоў гуляюць на звычайным або спецыяльна падрыхтаваным стале з выкарыстаннем матэрыяльных прылад, такіх як гульнявое поле, карткі, косткі і фігуркі.

Паводле спосабу ўзаемадзеяння гульцоў падзяляюцца на спаборніцкія, кааператыўныя і «адзін супраць усіх». Паводле жанраў падзяляюцца на абстрактныя, еўрапейскія, амерыканскія, варгеймы, сацыяльныя і ролевыя гульні.

Паводле выкарыстаных прылад сярод настольных гульняў можна вылучыць наступныя катэгорыі: Картачныя гульні: дурань, покер, блэкджэк Калекцыйныя картачныя гульні: Pokemon, Magic The Gathering Гульні на дошцы: Абстрактныя: шахматы, шашкі, го, нарды Тэматычныя: Манаполія, Каркасон Гульні ў косці: покер на касцях, крэпс Гульні на паперы: крыжыкі-нулікі, марскі бой, кропкі Ролевыя гульні: Dungeons & Dragons, Cyberpunk, Ars Magica, Vaesen Гульні з касцяшкамі: даміно, маджонг, «гульня ў 15»

Беларускія настольныя гульні

Беларускія настольныя гульні выдаюць кампаніі OZ.BY, студыя Kubik, культурніцкая прастора Арт Сядзіба, выдавецтва «Гутэнберг». Студыя Kubik вядомая беларускамоўнымі гульнямі на гістарычную тэматыку, такімі як «Тутэйшыя» і «Паўстанцы», а таксама гульнямі для вывучэння беларускай мовы.

1990-я У 1990-я гады беларускімі прадпрыемствамі і камерцыйнымі фірмамі была распрацавана і выпушчана неакрэсленая колькасць настольных гульняў (напрыклад, настольная гульня «Происшествие в Голливуде», таксама вядомая як «Action in Hollywood», выпускалася з пачатку 1990-х і меркавана да 1997 мінскім кааператывам «Практика»), таму спрэчкі аб тым, якую гульню называць першай беларускай настолкай, не маюць сэнсу.

2008 год

ИнтельТренинг Драницкого (ITD) З 2008 года Аляксандр Іосафавіч Драніцкі прасоўвае аўтарскую картачную гульню пад назвай «ИнтельТренинг Драницкого». Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларусі выдаў аўтару патэнт на вынаходніцтва № 13854 — «Настольная игра для развития логического мышления». У гульні выкарыстоўваюцца карткі з відарысамі кавуна, суніц, ажын, абляпіхі і г.д. Паводле формы гульня падобная да пасьянса, але, як сцвярджае аўтар, на некалькі парадкаў складанейшая, і па глыбіні распрацоўкі яе можна назваць інтэлектуальнай спартыўнай гульнёй, якая мае перавагу нават перад шахматамі. На сайце гульні паведамлялася, што «ИнтельТренинг» можна купіць у адной з 27 крам «Белсаюздрук» у Мінску, аднак не ўказвалася ў якой іменна. Цяпер гульні ў продажу няма, як і няма ніводнага водгуку на яе ў інтэрнэце. Усе пералічанае разам не дазваляе лічыць «ИнтельТренинг Драницкого» першай беларускай настолкай.

2010 год

Flixa (класічная версія) У чэрвені 2010 кампаніяй «Игрика» была выпушчана гульня Flixa; у народзе яна хутка атрымала назву «Золотые слитки». На сайце кампаніі сцвярджаецца, што гульня ўхвалена Нацбанкам Беларусі і Міністэрствам адукацыі РБ для павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва. Камплект для гульні ўключае ў сябе толькі 55 карт — ні кубіка, ні поля не патрабуецца, але спатрэбяцца аркуш паперы і аловак: падлічваць прыбытак. Камусьці «Flixa» можа нагадаць вядомую картачную гульню «Тысяча», але тут сапраўды трэба вылічваць імаверны прыбытак і магчымыя страты: цэны на актывы пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад таго, якія карты выкладзены на стол. Па Flixa праводзяцца чэмпіянаты, у тым ліку за межамі Беларусі.

Таксама існуе версія гульні «Flixa: Фермер».

2012 год

Белаполия Увосень 2012 выйшла «Белаполия», якая, па сутнасці, з’яўляецца клонам сусветнавядомай «Манаполіі» ў беларускіх рэаліях: замест транснацыянальных карпарацый удзельнікі мусяць купляць «Савушкин продукт», ММВЗ, А-100, ProStore і іншыя буйныя кампаніі Беларусі. На гульнявым полі прадугледжана два кругі: можна не толькі скупляць кампаніі, але і будаваць інфраструктуру ў беларускіх гарадах. Акрамя таго, удзельнікі гульні павінны адказваць на пытанні віктарыны па гісторыі Беларусі, напрыклад, «Как назывались особые свободные, не зависимые от властей части городов с их жителями в XVI—XVII веках?».

2013 год

Вот так Ситуация! У снежні 2013 адбылася прэзентацыя гульні «Вот так Ситуация!», выпушчанай кампаніяй «Игрика» і прафінансаваны з дапамогай краўдфандынгу. Гэта камунікатыўная гульня: удзельнікам даводзіцца словамі вырашаць сітуацыі, у якія яны трапляюць у залежнасці ад той ці іншай карты. У кожнай сітуацыі ўдзельнічаюць тры чалавекі, і ў кожнага з іх — свае мэты, якія не супадаюць з намерамі іншых гульцоў. У адпаведнасці з псіхалагічнай тэорыяй трохвугольніка Карпмана тры ўдзельнікі — гэта Ахвяра, Пераследнік і Выратавальнік, але падчас гульні яны могуць мяняцца месцамі.

Паўстанцы У лютым 2013 у Гродна адбылася прэзентацыя гульні «Паўстанцы» (vk.com/paustanci), якую ў беларусаарыентаваных СМІ часта называюць першай беларускай настольнай гульнёй. Распрацавалі гульню гродзенскі настаўнік рэжысуры абрадаў і свят Антось Янкоўскі (Антон Янковский) і дызайнер Настасся Лукашова (Анастасия Лукашова). Гульня вельмі падобная на папулярную «Мафію», а ўдзельнікі гуляюць за рэальную гістарычную асобу, звязаную з паўстаннем 1863 года (можна гуляць як за паўстанцаў, так і за царскі бок: за Кастуся Каліноўскага, Віктара Урублеўскага, цара Аляксандра II, Міхаіла Мураўёва і г.д.) або за простых беларусаў, якія, у залежнасці ад напісанага на картках, падтрымліваюць той ці іншы бок. Гульнявыя карткі стылізаваны пад старонкі тагачасных газет, што яшчэ больш уключае гульца ў гістарычную атмасферу.

2014 год

1514 У 2014 выйшла гульня «1514» (на сайце распрацоўшчыка 1514.by яна называецца «Эпічная настольная гульня»), прымеркаваная да 500-годдзя Аршанскай бітвы. Гульнявое поле ўяўляе сабой карту мясцовасці вакол ракі Крапіўна, на якой 8 верасня 1514 года адбылася бітва. Удзельнікі гуляюць або за літвінскае, або за маскоўскае войска, пры гэтым выкарыстоўваюцца фігуркі пяхоты, кавалерыі і артылерыі. З дапамогай кубіка вызначаецца далёкасць руху войск, а таксама вынік бою паміж удзельнікамі. Мэта гульні — прывесці сваё войска ў лагер праціўніка, тады эпічная бітва лічыцца выйгранай.

Разам! У 2014 выйшла гульня «Разам!», якую распрацавалі Павел і Вольга Бярэсневы ў якасці выпускнога праекта ў «Школе арт-менеджеров», якую праводзіла «Арт-Сядзіба». Гульня пабудавана на ўзор папулярнай гульні «Alias»: за хвіліны трэба растлумачыць як мага больш паняткаў, надрукаваных на картцы. Пры гэтым усе словы для тлумачэння дадзены на беларускай мове. Частка заданняў адрозніваецца: напрыклад, трэба апісваць вядомых беларускіх дзеячаў (ад Францыска Скарыны да Аляксандра Саладухі); частку слоў гульцы павінны правільна перакласці з беларускай мовы на рускую. На ўпакоўцы гульні напісана: «Скарына і яшчэ 200 крутых перцаў! Жырандоля, зэдлік і яшчэ 1900 родных словаў!».

Galaxy Scouts («Космические разведчики»)

2015 год

Гаспадар цмокаў (Хозяин драконов)

Казачнік

Мракоборцы (Цемраборцы) У 2015 выдавецтва «Сквирл» выпусціла настольную калекцыйную картачную гульню «Мракоборцы» (якая таксама пазіцыянуецца яе стваральнікамі як стратэгічная картачная гульня) у сэтынгу славянскай міфалогіі.

Яшчарка

2016 год

Мова

2017 год

Палескія археолагі У 2017 выйшла гульня «Палескія археолагі», паводле сюжэту якой Акадэмія навук адпраўляе вас у экспедыцыю на беларускае Палессе займацца археалагічнымі раскопкамі. Гульня адрозніваецца шырокай варыятыўнасцю сюжэту, сакавітай беларускай мовай і нацыянальным гумарам, займальным гульнявым працэсам. Патрабуецца разлічваць хады наперад, калі выбіраеш картку вечара або вырашаеш, які інструмент набыць. Як адзначае аўтар ідэі Юлія Бажок, пры дапамозе карысных парадаў археолагаў і гісторыкаў захавана гістарычная дакладнасць знаходак гульні.

2023 год

Тутэйшыя

Шляхта

Гл. таксама Board Game Arena

Крыніцы