Кіравагра́дская во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крапіўніцкі.

Знаходзіцца на зліцці рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на поўдні Прыдняпроўскага ўзвышша. Амаль уся тэрыторыя вобласці (за выключэннем вёскі Уласаўка) размешчана на правым беразе Дняпра. Мяжуе з абласцямі: Чаркаскай на поўначы, Палтаўскай на паўночным усходзе, Днепрапятроўскай на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Мікалаеўскай і Адэскай на поўдні, Вінніцкай на захадзе. Па адной з версій на тэрыторыі Кіраваградскай вобласці знаходзіцца геаграфічны цэнтр Украіны.

У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 49 тэрытарыяльных грамадУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей.

Вядомыя асобы Віктар Аляксандравіч Лазінскі (нар 1963) — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны. Тамара Рыгораўна Міянсарава (1931—2017) — савецкая і расійская эстрадная спявачка. Мікалай Харлампіевіч Балан (1917—1954) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. В. А. Сухамлінскі (1918, с. Васыліўка — 1970) — украінскі савецкі педагог.

Гл. таксама Чорны лес

Катэгорыя:Вобласці Украіны