Кі́еўская во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Украіны. Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1763 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр у вобласці фармальна адсутнічае, але фактычна ім з’яўляецца горад Кіеў.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе з Вінніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласцямі Украіны, на поўначы з Гомельскай вобласцю Беларусі. У паўночнай частцы вобласці знаходзіцца анклаў з тэрыторыі горада Кіеў, які не ўваходзіць у склад вобласці.

Клімат Клімат умерана-кантынентальны, мяккі з дастатковым увільгатненнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднегадавая колькасць 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду 198—204 дні.

Рэльеф Паверхня вобласці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёва-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.

На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя і балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя і светла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.

Карысныя выкапні Выяўленыя і распрацоўваюцца пераважна мінеральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнейсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсць невялікія радовішчы торфу. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных радонавых вод.

Водныя аб’екты Вобласць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецераў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна і Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласці — Кіеўскае вадасховішча і частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласці — 13 вадасховішчаў і звыш 2000 азёраў.

Гісторыя Кіеўская вобласць была ўтвораная 27 лютага 1932 года ў межах УССР, у ліку пяці першых абласцей рэспублікі.

15 кастрычніка 1932 года з ліку ўсходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Чарнігаўская вобласць. 22 лютага 1937 года з ліку заходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Жытомірская вобласць. 7 студзеня 1954 года з ліку паўднёвых раёнаў вобласці была ўтвораная Чаркаская вобласць, а Кіеўская вобласць атрымала сучасныя межы.

19 ліпеня 2020 у рамках рэформ з 25 раёнаў шляхам узбуйнення засталося 7.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У складзе вобласці 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 гарадоў, з якіх 12 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 69 тэрытарыяльных грамадУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей, 1121 сяло.

Гарады

Абласнога значэння Барыспаль Белая Царква Бравары Буча Беразань Васількоў Пераяслаў Прыпяць Ржышчаў Славуціч Фастаў

Раённага значэння Абухаў Багуслаў Боярка Вішнёвае Вышгарад Кагарлык Міронаўка Сквіра Тарашча Таціеў Узін Украінка Чарнобыль Ягацін

Спасылкі

Катэгорыя:Вобласці Украіны