Трытон — спадарожнік Нептуна, адзін з найбуйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр 2706,8 км. Адлегласць ад планеты каля 394,7 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 5 сутак 21 гадзіна 3 мінуты. Абарачаецца вакол Нептуна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння восі. Быў адкрыты англійскім астраномам У. Ласелам у 1846 годзе, праз 17 дзён пасля адкрыцця Нептуна. Названы ў гонар бога марскіх глыбінь Трытона.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Спадарожнікі Нептуна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1846 годзе