Іван Пятровіч Галко (, в. Чамярысы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі музыкант, педагог. Заслужаны работнік культуры БССР.
Біяграфія У 1956 годзе працаваў горным майстрам трэста Луганскшахтапраходка.
Пасля заканчэння Кіеўскага горнага тэхнікума з 1958 г. па 1962 г. вучыўся ў музычным вучылішчы імя Н. Ф. Сакалоўскага і адначасова працаваў у школах г. Гомеля. Пасля заканчэння вучылішчы — мастацкі кіраўнік у раённым Доме культуры. У 1965—1970 гг. вучыўся ў Ленінградскім інстытуце культуры. На працягу 9 гадоў працаваў выкладчыкам у Гомельскім музычна-педагагічным вучылішчы. З 1976 г. дырэктар Палаца культуры і спорту ВА «Гомельпрамбуд». На працягу 25 гадоў быў кіраўніком народнага хору народнай песні.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Літаратура Галко Иван Петрович: [Некролог] // Гомел. праўда. — 1995. — 22 снеж. — С. 4.
Спасылкі Галко Иван Петрович
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага