Уладзімір Уладзіміравіч Верамеенка (нар. , Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец гомельскай СДзЮШАР №9. Першы тренер — Ігар Ягоравіч Марозаў. Кар’ера баскетбаліста пачалася ў родным Гомелі ў 1999 годзе. Наступныя тры гады Уладзімір правёў у Беларусі, змяняючы РШВСМ-БДПА на гомельскі «Сож» і «Спартак-Кандытар». У 2002 годзе перабраўся ў Расію: 2 гады аддаў саратаўскаму «Аўтадору» і яшчэ 2 «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Менавіта з піцерцамі ён стаў пераможцам Еўралігі ФІБА, паказаўшы статыстыку ў 12,6 ачкі і 5,5 падборы. У 2006 годзе быў задрафтаваны камандай NBA «Washington Wizards», але гулец вырашыў працягнуць кар’еру ў «Дынама». Пасля таго, як каманда была прызнана банкрутам, Верамеенка адправіўся на 2 гады працягваць кар’еру ў «Хімкі».
У сезон 2008/09 гулец перабіраецца ў казанскі УНІКС. У складзе каманды ён правёў 6 сезонаў і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі, а таксама Еўракубку ў 2011 годзе. Потым у кар’еры былі Турцыя (Basketbol Kulubu), Італія (Grissin Bon Reggio Emilia) і Германія (Brose Baskets Bamberg). У лістападзе 2017 года Уладзімір падпісвае кантракт з «Ніжнім Ноўгарадам», а на наступны год перабіраецца ў кіпрскі AEK.
У верасні 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Новы форвард у нашай камандзе .
Выступаў за юніёрскую (1999—2000), моладзевую (2001—2004) і нацыянальную (2001—2007, 2020—2021) зборную Беларусі.
6 разоў (2002—2007) прызнаваўся лепшым баскетбалістам года Беларусі, тройчы (сезоны 2000/01, 2001/02, 2020/21) прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі.
Кар’ера 1999 — Гомельскія рысі (у Кубку Корача) 1999—2000 — РШВСМ-БДПА (Мінск) (у Вышэйшай лізе) і Энергетык-СДзЮШАР-9 (Гомель) (у Першай лізе) 2000 — Сож (Гомель) 2000—2001 — РТІ-2 (Мінск) (у Паўночнаеўрапейскай баскетбольнай лізе U-17) 2001—2002 — Спартак-Кандытар (Гомель) 2001—2002 — Гродна-93 (у Паўночнаеўрапейскай баскетбольнай лізе) 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія) 2002—2004 — Аўтадор (Саратаў, Расія) 2004—2006 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія) 2006—2008 — Хімкі (Маскоўская вобласць, Расія) 2008—2014 — УНІКС (Казань, Расія) 2014 — Сарагоса 2002 (Сарагоса, Іспанія) 2014—2015 — Банвіт (Бандырма, Турцыя) 2015—2016 — Рэджана (Рэджа-нэль-Эмілія, Італія) 2016—2017 — Брозе (Бамберг, Германія) 2017—2018 — Ніжні Ноўгарад (Расія) 2018—2019 — АЕК (Ларнака, Кіпр) 2019—2021 — Цмокі-Мінск 2023—2025 — Дынама-2009 (Масква, Расія) з 2025 — DAWGS (Масква, Расія)Владимир Веремеенко игрок DAWGS!
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2019/2020, 2020/2021. Чэмпіён Германіі (1): 2016/2017. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2007/2008. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Італіі (1): 2015/2016. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Кіпра (1): 2018/2019. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2000/2001. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (6): 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2013/2014. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2019, 2020. Уладальнік Кубка Расіі (3): 2007/2008, 2008/2009, 2013/2014. Уладальнік Кубка Германіі (1): 2016/2017. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2001. Фіналіст Кубка Расіі (1): 2009/2010. Чэмпіён Еўралігі ФІБА (1): 2004/2005. Уладальнік Кубка Еўропы (1): 2010/2011. Сярэбраны прызёр Адзінай лігі ВТБ (2): 2009/2010, 2011/2012. Бронзавы прызёр Адзінай лігі ВТБ (2): 2010/2011, 2013/2014.
Зноскі
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com ВЛАДИМИР ВЕРЕМЕЕНКО: ВСЕ, НАИГРАЛСЯ. ВРЕМЯ ПРОСТИТЬСЯ
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Хімкаў» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Ніжняга Ноўгарада» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Дынама» Санкт-Пецярбург (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Аўтадора» Саратаў Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Ігракі УНІКС Казань Катэгорыя:Ігракі «Сарагосы 2002» Катэгорыя:Ігракі «Рэджаны» Катэгорыя:Ігракі «Брозы» Бамберг Катэгорыя:Ігракі АЕК Ларнака (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20