Роберт Лоўры (нар. , Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, разыгрываючы.

Кар’ера Баскетболам пачаў занімацца ў старэйшай школе. Быў у камандзе коледжа Сесіл і 2 сезоны ва ўніверсітэце Дэйтана.

Прафесійная кар’ера разыгрываючага пачалася ў другой нямецкай лізе, у клубе «Саар-Пфальц Бравес». Затым сезон у чэшскім «Хамутоў», пасля якога ён перабраўся ў турэцкі «Балыкесірспор».

У сезоне 2013/14 гуляў у італьянскім клубе другога дывізіёну «Трапані», а наступны год пачаў у грэчаскім клубе «Каройвас», але ўжо ў снежні 2014 года перайшоў у ВЭФ, з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

Наступным клубам Роберта стаў «Неа Кіфісія», але ўжо ў студзені ён перабіраецца ў нямецкую «Альбу». Потым — «Астана», «Антальяспор» і «Торунь». Сезон 2019 гулец пачынаў у грэчаскім «Прамітэасе».

У кастрычніку 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»Лоўры ў «Цмокі-Мінск» .

Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Астаны» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі ВЭФ Катэгорыя:Ігракі «Перніка» Торунь