«Говардс Энд» () — мастацкі фільм 1992 года рэжысёра . Галоўныя ролі выканалі Эма Томпсан, Энтані Хопкінс, Хелена Бонэм Картэр, , Ванеса Рэдгрэйв.

Сюжэт Англія, пачатак XX стагоддзя. Фільм апавядае гісторыю трох сямей, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя класы. Уілкаксы — багатыя капіталісты, прадстаўнікі класа, які прыходзіць на змену старой арыстакратыі. Сёстры Шлегель прадстаўляюць інтэлігенцыю, адукаваную буржуазію. Сямейства Бастаў належыць да нізоў сярэдняга класа.

Аднаго разу малодшую з сясцёр Шлегель запрашаюць пагасціць у маёнтак «Говардс Энд», і ў яе завязваецца раман з адным з сыноў Уілкаксаў. Неабдуманыя заручыны запускаюць чараду падзей, у выніку якіх лёсы трох сямействаў шчыльна пераплятаюцца. Маёнтак «Говардс Энд» пераходзіць ад аднаго ўладальніка да іншага, нібыта ставячы перад гледачом пытанне «Хто атрымае Англію ў спадчыну?».

Акцёрскі склад Эма Томпсан — Маргарэт Шлегель Энтані Хопкінс — Генры Уілкакс Хелена Бонэм Картэр — Хелен Шлегель — Леанард Баст Ванеса Рэдгрэйв — Рут Уілкакс

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 32 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 1992 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1992 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1992 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1992 года Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Японіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Японіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Джэймса Айвары Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)