Лукаш Крпалек (; нар. ) — чэшскі дзюдаіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, трохразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, двухразовы чэмпіён летняй Універсіяды 2013 года ў Казані. Першы алімпійскі чэмпіён у гісторыі чэшскага дзюдо і другі ўладальнік алімпійскай узнагароды па дзюдо ў гісторыі Чэхіі (да гэтага першы бронзавы медаль Чэхаславакіі змог узяць Уладзімір Коцман на Алімпіядзе 1980 у Маскве). Усяго за кар’еру 21 раз перамагаў на буйных турнірах: у яго калекцыі 2 залатыя медалі Алімпійскіх гульняў, 2 золата чэмпіянатаў свету, 3 золата чэмпіянатаў Еўропы, 2 золата Універсіяды, таксама двойчы перамагаў на турнірах серыі «Вялікі шлем», 3 разы на турнірах «Гран-пры» і 7 раз на кубку свету.
Катэгорыя:Дзюдаісты Чэхіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па дзюдо Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па дзюдо Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў