Абаля́нка, Обаль — рака ў Талачынскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).
Назва Паводле К. Бугі, праз прамежкавае Объль да формы тыпу латышскіх гідронімаў Abula, Abuls, але магчымая форма і Abal-.
Гідраграфія Пачынаецца на поўдні ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне, у нізкай плыні — на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне.
Даўжыня Абалянкі 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Густата рачной сеткі 0,39 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у нізкай плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй вёскі Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Каля вёскі Утрылава Талачынскага раёна на рацэ плаціна і Утрылаўская сажалка плошчай 27 га. Уздоўж ракі вёскі Данілкава, Абольцы, Кажамякі, Каменка, Шынкава, Обаль, Дубаўцы, Машканы, Ляхі, Шаркі, Саўчанкі і інш.
У басейне ракі азёры Кічына, Леванова, Стрэшна і інш.
Асноўныя прытокі Справа: Нерайшанка, Чудзінка, Тонкая Лучка. Злева: Субота, Камянчанка. Усе буйныя прытокі, за выключэннем Нерайшанкі, каналізаваныя.
Зноскі
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971 Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Катэгорыя:Прытокі Лучосы Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна