Абручоўка — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца каля вёскі Броўшчына, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замасточча. Сярэдняя і нізкая плынь ў лясістай забалочанай мясцовасці.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Катэгорыя:Прытокі Лучосы Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна