«Сябры» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, утвораны ў 1974 годзе, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2008).
Гісторыя Музычны эстрадны калектыў «Сябры» быў створаны ў 1972 годзе пры Гомельскай філармоніі. Афіцыйна годам утварэння лічыцца 1974, назва ансамбля з’явілася ў 1973 годзе. Улетку 1975 года кіраўніцтва калектывам было прапанавана Валянціну Бадзьяравуnaviny.by // Валентин Бадьяров: Ярмоленко торопится отмечать юбилей «Сябров» . Кіраўніцтва калектывам ён прыняў у 1976 годзе, неўзабаве музычны калектыў «Сябры» атрымаў статус вакальна-інструментальнага ансамбля і папоўніўся музыкам Мікалаем Падгорным з Ленінграда і салістам-тэнарам Віталём Чырвоным з АдэсыПесняры: музыканты — Валентин Бадьяров.
У 1977 годзе ВІА «Сябры» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечанага 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі з песняй «Гімн Зямлі» Аляксандры Пахмутавай. У 1978 годзе выходзіць спачатку міні-альбом «Кася» з трох песень, а потым і першы поўнафарматны альбом гурта — «Усім на планеце».
У тым жа годзе кампазітар з Барнаула Алег Іваноў напісаў песню «Дзяўчына з Палесся», якая пазней стане вядомая як «Алеся». Першапачаткова кампазітар меркаваў гэтую песню для ансамбля «Песняры», але музычны рэдактар тэлебачання Вольга Малчанава пераканала кампазітара прапанаваць песню «Алеся» Валянціну Бадзьяраву для ансамбля «Сябры», бо ў Песняроў ўжо была аднайменная песня кампазітара Ігара ЛучанкаКомпозитор Олег Иванов о своей песне — Алеся. . Неўзабаве яна з’явілася ў рэпертуары «Сяброў» і яе прэм’ера ўпершыню адбылася ў 1978 годзе на Цэнтральным тэлебачанні ў перадачы «Шырэй круг», і далей на тэлевізійным конкурсе «З песняй па жыцці», на якім ансамбль ганараваўся званнем «лаўрэата». Гэтыя выступы прынеслі «Сябрам» ўсесаюзную вядомасць. Ансамбль становіцца частым госцем розных радыё і тэлеперадачТелепередача о коллективе, лето 1980 г.Телепередача о коллективе, лето 1980 г.Телепередача о коллективе, лето 1980 г.Телепередача о коллективе, лето 1980 г..
У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка змяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву. Бадзьяраў быў адхілены ад працы, разам з ім быў звольнены музыка Анатоль Гардзіенак.
У 1981 у калектыў з песняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстываля «Песня-81»syabry.com — Творческий путь. Биография ансамбля .
Яшчэ адной усенародна вядомай працай калектыву стала песня «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазітар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Cлова песні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам ГілевічамИстория песни «Вы шумите, берёзы!» .
Вядомы шматлікім слухачам па песням: «Шуміце бярозы» («Лягу-прылягу»), «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька Беларуская», «Піце піва мужыкі», «Девушка из Полесья» («Алеся»), «Родная деревня», «Переживём», «Печки — лавочки», «Глухариная зоря», «У крыницы», «Завалинка», «Шестиструнная гитара» і многім другім.
Заслугі, дасягненні, узнагароды 1976 г. — ВІА «Сябры» стаў Лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1977 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1979 г. — калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага тэлевізійнага конкурсу «З песняй па жыцці» http://content21-foto.inbox.lv/albums136617969/belfolk/29-07-2010/x-556d7a71-HDTV-1080-.jpg 1981 г. — ансамбль «Сябры» стаў лаўрэатам папулярнага тэлевізійнага фэсту «Песня года — 81» YouTube — Сябры — Олеся 1984 — Прэмія Ленінскага камсамола БеларусіКто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus 2005 г. — Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена артыстам ансамбля «Сябры»Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь/28-30 ноября. 2006 г. — Імянная зорка на «Плошчы зорак» у ГЦКЗ «Расія» у Маскве.Именная звезда Ансамбль «Сябры» Как звезда «Сяброў» согревала «Россию» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узнагародзіла ўсіх удзельнікаў ансамбля Сябры ганаровымі знакамі «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Рашэннем Праўлення Дабрачыннага Фонду Свяціцеля Мікалая Цудатворца, артысты ансамбля «Сябры», узнагароджаны Ордэнам Свяціцеля Мікалая, Архібіскупа Мірлікійскага, Цудатворца, пад увагу да справах міласэрнасці і дабрачыннай дзейнасці. 2008 г. — музычнаму калектыву «Сябры» прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». 2008 г. — У Маскоўскім міжнародным Доме музыкі, ансамблю «Сябры» прысуджана першая музычная нацыянальная прэмія ў галіне патрыятычнага выхавання «Голас Айчыны»Анатолий Ярмоленко: Я никогда не вывел бы бездарь на сцену — Новости Беларуси .
Бягучы склад ансамбля Па стане на 2017 год у ансамбль уваходзяцьСклады ансамбля на www.syabry.com : Анатоль Ярмоленка — саліст, кіраўнік. Алеся (Вольга Ярмоленка) — салістка, Мікалай Сацура — рэпетытар, вакал, клавішныя, аранжыроўшчык, Аляксандр Камлюк — сола-гітара, вакал, Сяргей Герасімаў — саліст, акустычная гітара, скрыпка, Святаслаў Ярмоленка — бас-гітара, клавішныя, вакал, майстарынг, Валерый Падукоў — ударныя, бас-гітара, вакал Багдан Карпаў — клавішнік Артур Цомая — ударныя, генеральны прадзюсар ансамбля Андрэй Эліашкевіч — гукааператар.
Дыскаграфія Вініл Калектыў выпусціў 8 вінілавых пласцінак-гігантаўwww.syabry.com Виниловые диски і шэраг міні-пласцінак:
1978 — Кася (EP) 1978 — Девушка из Полесья 1978 — Всем на планете 1979 — Есть на свете ты (EP) 1980 — Ты — Одна Любовь 1982 — Живая вода 1983 — Давнее 1984 — Шуміце бярозы 1985 — Судьбе спасибо 1986 — Есть на свете ты 1986 — Далёкий свет
CD / DVD Выпушчана шэраг кампакт-дыскаў, большасць з якіх прадстаўляюць сабой зборнікі і кампіляцыіwww.syabry.com — Наши CD . 1995 — Песни Олега Иванова 1995 — The Best 2000 — От Алеси до Алеси 2001 — Оглянись (солист В. Рязанов) 2001 — Сябры (серия Звёзды эстрады) 2001 — Ваши самые любимые песни 2001 — Наши песни 2002 — Имена на все времена 2003 — Живи и здравствуй 2004 — Grand Collection 2009 — Grand Collection 2010 — Сваяк 2013 — Где калина цвела… (сольны альбом Анатоля Ярмоленкі)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт гурта «Сябры» Беларуская энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. том 5. 1987 г. Артыкул пра Першы Рэспубліканскі конкурс артыстаў эстрады. Прэсса 1974 г.
Катэгорыя:Поп-гурты Беларусі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1974 годзе