Карлейн Ахтэрэктэ (; нар. , Летэле, Нідэрланды) — нідэрландская канькабежка, якая спецыялізуецца ў класічным мнагабор’і, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2018 года, трохразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 3000 метраў. За спартыўныя заслугі, а таксама залаты медаль Зімовых алімпійскіх гульняў узнагароджана Ордэнам Аранскіх-Насау афіцэрскай ступені. Узнагароду ўручыў міністр аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў Бруна Бруйс. Цырымонія адбылася 23 сакавіка 2018 года на тэрыторыі Гротэ-Керк у Гаазе з прыёмам у караля і каралевы Нідэрландаў.

Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года