Баравічанка — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вярэдаўка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Новая, упадае ў Вярэдаўку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Мясата ў лясным урочышчы Чырвоны Бор. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Магчымы перацёк вады ў раку Рыбчанка па канале каля вёскі Гарнякі.

Літаратура Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Басейн Ушы (прыток Віліі) Катэгорыя:Рэкі Маладзечанскага раёна