Белая, Бяла — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 10,1 км. Бярэ пачатак ад сутокі рэчак Сіпурка і Палічна, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Белая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Асноўныя прытокі Злева: Мшанка, Зубрыца.
На рацэ Вёскі: Стаўповіскі, Мшанкі, Белая, Вілы (Камянецкі раён).
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна