Бе́лая — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Друці (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне, вусце каля вёскі Падсёлы. Каналізаваная амаль на ўсім працягу, акрамя дзялянкі 2,5 км каля вёскі Новае Заліцвінне. Асноўны прыток — ЧарабаміркаСайт Аддзела адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці