Універсітэт Сарбона () — французская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка Утвораны ў 2018 годзе ў выніку зліцця Універсітэта Парыж IV Сарбона і Універсітэта П’ера і Марыі Кюры разам з яшчэ некалькімі меншымі ўстановамі. Цяперашні статус універсітэт атрымаў у 2018 годзе, але вытокі ўстановы ўзыходзяць да 1257 года, калі Рабер дэ Сарбон заснаваў Сарбонскі каледж у рамках сярэдневяковага Парыжскага ўніверсітэта. Сёння гэта адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Еўропы і свету. Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта атрымалі больш за 30 Нобелеўскіх прэмій у розных галінах навукі.
Структура Факультэт гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт медыцынскіх навук
Крыніцы
Спасылкі
Сайт універсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Парыжа