«Эпітафія дзеду» — карціна Алеся Пушкіна, створаная ў 1988 годзе.

Апісанне З’яўляецца адным з першых палотнаў Пушкіна. Гэты твор быў адразу пастаўлены ў шэраг славутых і класічных. Яго шматкроць рэпрадукавалі, выстаўлялі і прыдбалі ў Нацыянальны мастацкі музей. Кампазіцыя складаецца са звычайных, банальных элемэнтаў. Нацюрморт: ссохлыя зёлкі, цыбуля, часнок, бабы. Пейзаж: местачковы краявід, без нейкіх адрасных прыкметаў. Людзі: нясуць труну на капцы, а ваду дахаты, колюць дровы і кабана. Птушка: расцярушаная паўгалка-паўварона ляціць скрозь чорныя каруны галля. На тым і палягае абаяльная прыцягальнасць «Эпітафіі» ― на яе ўніверсальнасці.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны 1988 года