Ян Кішка ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.
Біяграфія У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (1569—1579), падчашага (1579—1588), старосты жамойцкага (1579—1588), віленскага кашталяна (з 1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.
Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.
Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 гадах выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.
Сям'я Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі выйшла замуж за Крыштафа Радзівіла Пяруна.
Літаратура Шаўцоў Ю. Пратэстанцкі мэсіянізм Яна Кішкі // Спадчына. 1995, № 3. -- С. 211—248.
Спасылкі Генеалогія Кішкаў
Ян Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты быстрыцкія Катэгорыя:Цівуны эйрагольскія