Лугальбанда () — міфічны валадар (лугаль) горада Урука, герой шумерскага эпасу.

Паходжанне Імя Лугальбанды сустракаецца на клінапісных таблічках з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э., аднак яго вобраз можа мець значна болей старажытныя карані. Згодна шумерскаму спісу валадароў, ён з'яўляўся трэцім кіраўніком найстаражытнейшай дынастыі Урука на працягу 420 гадоў. У эпасе пра Гільгамеша ён і Нінусун названы бацькамі Гільгамеша.

I дынастыя УрукаПапярэднік:ЭнмеркарВаладар УрукаПасля 3000 г. да н.э.Пераемнік:Думузі

Эпічны герой Лугальбанда — галоўны герой трох эпічных паэм. У першай «Лугальбанда і Нінсун», якая цалкам не захавалася, ён заляцаецца перад дачкой валадара Энмеркара. У другой «У горнай пячоры» на дарозе да краіны Арата хворы Лугальбанда трапляе ў пячору, дзе павінен выжыць або памерці. Дзякуючы малітве багам ён выжывае. Трэцяя паэма з'яўляецца працягам другой. У ёй Лугальбанда сустракае птушаня, якое корміць. Раптам аказваецца, што яно належыць вялізарнай птушцы Анзу з галавой ільва. Птушка, удзячная за клопат чалавека, дапамагае яму з неймавернай хуткасцю дасягнуць Араты, дзе Энмеркар беспаспяхова вядзе аблогу. Лугальбанда зноў хутка перамяшчаецца ў Урук і пытае дапамогі багіні Інаны. Тая дае параду для Энмеркара, якую Лугальбанда дастаўляе валадару.

Шанаванне Мяркуецца, што ў перыяд трэцяй дынастыі Ура вылучыўся асобны культ Лугальбанды і Нінсун як продкаў валадароў-лугаляў. Але болей пра яго вядома з запісаў 2 тысячагоддзя да н. э., калі ў канцы XIX ст. да н. э. або ў пачатку XVIII ст. да н. э. у Уруку быў пабудаваны асобны храм для шанавання Лугальбанды і Нінсун. У прысвячэнні яны называліся божымі бацькамі мясцовага валадара.

Спасылкі Lugalbanda and the Anzud bird Ainsley Hawthorn, The Fish and the Tamarisk: Sexual and Celestial Symbolism in “Lugalbanda and the Anzu Bird” Fierce lions, angry mice and fat-tailed sheep. Animal encounters in the ancient Near East C. Jay Crisostomo, THE SUMERIAN DISCOURSE MARKERS U₄-BA AND U₄-BI-A

Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Міфічныя доўгажыхары Катэгорыя:Урук