Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Андронава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». У цэнтры, на белай падушцы, на масіўным троне, які падтрымоўваюць два анёлкі, велічна сядзіць Хрыстос у архіерэйскім аблачэнні, аднак з непакрытай галавой. Правай рукой ён бласлаўляе, у левай трымае раскрытае Евангелле з надпісам «Придите, благословенные Отца Моего, наследуйте уготованное вам …» (). Паабапал стаяць Дзева Марыя ў цёмна-карычневым хітоне, цёмна-чырвонай сукенцы і сінім мафорыі і Ян Хрысціцель у кароткай да кален мілоці і зялёным гімаціі. Іх правыя рукі прыціснуты да грудзей, левыя апушчаны і скіраваны да Хрыста. Фон абраза дэкараваны разным арнаментам у выглядзе спіральных парасткаў з кветкамі лілеі.

Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Андронава (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры