Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь», партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1944 года ў Куранецкім раёне, на базе групы А. І. Валынца, якая дзейнічала з вясны 1942 года, створаны партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь». Партызаны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі Куранецкага раёна. 2 ліпеня 1944 года атрад (421 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад як брыгаду. Камандзіру брыгады Валынцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў яго як брыгаду ў складзе 1-га, 2-га, 3-га і 4-га атрадаў.
Камандаванне
Камандзір А. І. Валынец. Камісар В. Ф. Цалуйка. Начальнікі штаба П. С. Вашчанка; Г. І. Лятушкін.
Гісторыя Партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». Рабілі напады на нямецкія гарнізоны ў вёсках Кабыльнік (люты 1944 года), Любань (чэрвень 1944). З 26 чэрвеня 1944 года вялі баі з нямецкімі часцямі, якія адступалі, вызвалілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі вёскі Каловічы і Бараўцы. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў разгроме нямецкага гарнізона ў Вілейцы.
Памяць
У 1970 годзе каля вёскі Ляскі Вілейскага раёна ў гонар брыгады быў створаны мемарыяльны комплекс.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе