«Тор: Каханне і гром» () — амерыканскі фантастычны фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва Marvel Comics, прэм’ера якога адбылася ў ліпені 2022 года. З’яўляецца працягам фільма «Тор: Рагнарок» і 29-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Тайка Вайціці.
Сюжэт Тор аб’ядноўваецца з Валькірыяй, Коргам і Джэйн Фостэр, якая стала Магутным Торам, каб перашкодзіць Гору Забойцы багоў знішчыць усіх багоў.
Пракат Сусветная прэм’ера фільма «Тор: Каханне і гром» адбылася 23 чэрвеня 2022 у тэатры «Эль-Капітан» у Галівудзе. У пракат у ЗША стужка выйшла 8 ліпеня 2022 г. у 4DX, RealD 3D, IMAX , Dolby Cinema і ScreenX.
У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel