Якуб (Якаў Піліпавіч) Відацкі — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Яна, ганаровага апекуна Гродзенскай гімназіі.

У 1809 г. — дазорца вясковых складоў Гродзенскай губерні. У 1813 г. — прысяжны (камісар) Кобрынскага ніжняга земскага суда. У 1821 г. — кобрынскі земскі спраўнік. У 1837 г. — прысяжны Кобрынскага павятовага суда. У 1840 г. — кобрынскі павятовы суддзя.

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1821 годзе.

Валодаў 156 сялянскімі душамі ў Кобрынскім павеце.

Сям’я Сын Эдмунд служыў аланецкім (Аланецкая губерня была самай паўночнай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі) павятовым (памочнікам пракурора па крымінальных справах) у чыне калежскага сакратара, а Юльян — у паручнікамСяргей Токць. Шляхта Гродзенскай губерні на расійскай дзяржаўнай службе ў 30-50-ыя гады ХІХ ст..

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Суддзі Расійскай імперыі Катэгорыя:Род Відацкіх