Якуб (Іван Піліпавіч) Відацкі () — памешчык.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Якуба, кобрынскага павятовага суддзю.
Скончыў філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Чалавек перадавых для свайго часу поглядаў.
Валодаў маёнткамі Рагозна і КрупчыцыВакол бетоннага Касцюшкі.
У восень 1823 года спадчыннік расійскага імператара Паўла, будучы Аляксандр І, наведваў Крупчыцы, кіруючыся дарогай да Брэст-Літоўскай крэпасці. Ян Відацкі прыняў яго на яшчэ не да канца дабудаванай паштовай станцыі. Аляксандр, відаць, застаўся задаволены гасціннасцю на Крупчыцкай станцыі. Пасля яго ад’езду памешчык атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн святога Уладзіміра І-ай ступеніЗ гісторыі Крупчыц.
Ганаровы апякун Гродзенскай гімназіі, у 1839 г. прапанаваў сваю дапамогу ў адкрыцці прыходскага вучылішча ў Кобрыне (пабудаваць драўляны дом і прадаставіць неабходныя рэчы) з умовай прызначэння яго ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Кобрынскага павета.
Сям’я К шлюбе з Канстанцыяй з Віславухаў меў сыноў: Станіслаў (каля 1820—1890), у шлюбе з Міхалінай з Радавіцкіх. Ян (нар. каля 1820). Валодаў маёнткамі Янаполь, Ракавічы, Глінішчы, Акопы, ГвозніцаСяргей Токць. Шляхта Гродзенскай губерні на расійскай дзяржаўнай службе ў 30-50-ыя гады ХІХ ст.. Яго сын Віктар з’яўляўся старшым сталаначальнікам у Гаспадарчым дэпартаменце ўнутраных спраў у сталічным Санкт-Пецярбургу. Канстанцін (1821—1875), у шлюбе з Францішкай з Каменскіх, маці Элізы Ажэшкі.
Катэгорыя:Род Відацкіх