Саа́мы (саманазвы: Sámit, са̄мь; старыя назвы , , , ) — фіна-вугорскі народ, карэннае насельніцтва Скандынаўскага і Кольскага паўастравоў. Насяляюць землі ў Нарвегіі (37 890 чал. у 2011 г.Sami in Norway), Швецыі (каля 20 000 у 2009 г.Riina Heikkilä, The language situation in Sweden : the relationship between the main language and the national minority languages), Фінляндыі (9 350 чал. у 2009 г.eduskunta.fi) і Расіі (1771 чал. у 2010 г.Национальный состав населения Российской Федерации ). Саамская дыяспара існуе ў ЗША і некаторых іншых краінах. У 2009 г. на Беларусі жыло 2 чалавекі, якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як саамыbelstat.gov.by.
Паходжанне Продкі саамаў — людзі, якія выраблялі тэкстыльную кераміку, яны пачалі перамяшчацца з прарадзімы ўральскіх моў (сярэдняга і верхняга цячэння Волгі) на паўночны захад у другой і трэцяй чвэрцях другога тысячагоддзя да н. э. Групоўкі выкарыстоўвалі старажытныя рачныя шляхі на поўначы Расіі, якія ўжываліся тысячагоддзямі. Члены гэтых лінгвістычна заходне-уральскіх груп, якія апынуліся ў Азёрным краі ўнутранай Фінляндыі, пазней сталі саамаміValter Lang: Homo Fennicus — Itämerensuomalaisten etnohistoria, s. 256—257. Suomalaisen kirjallisuuden seura, 2020.. Яны дасягнулі цэнтральнай Фінляндыі, магчыма, прыблізна за 1600 ці 1500 гадоў да н. э.Valter Lang: Homo Fennicus — Itämerensuomalaisten etnohistoria, s. 104. Suomalaisen kirjallisuuden seura, 2020.. Зыходзячы з распаўсюджанасці тэкстыльнай керамікі, члены гэтых абшчын, якія першапачаткова размаўлялі на адной мове, таксама заставаліся паміж Карэліяй, Ладагай і Ілмаярві, а яшчэ далей на ўсход і паўднёвы ўсход.
Прарадзіма саамскай мовы знаходзіцца ў раёне на поўдзень ад Ладагі і Анежскага возера. У гэтым раёне знойдзены самыя паўднёвыя тапонімы саамскага паходжання, а словы-запазычанні з моў, калісьці распаўсюджаных у гэтай мясцовасці, ёсць у рэканструяванай старажытнай саамскай мове. Мяркуючы па запазычаннях, саамы мелі кантакты са скандынавамі, якія ў той час перасяляліся ў гэтую мясцовасць і размаўлялі на германскіх дыялектах, а таксама з носьбітамі фінскай мовы, якія знаходзіліся на тэрыторыі цяперашняй Эстоніі. Карэнныя саамы таксама кантактавалі з невядомымі, вымерлымі групамі, якія размаўлялі на паўночна-еўрапейскіх мовахhttps://kalmistopiiri.fi/2020/02/06/saamelaiskielten-leviaminen-suomeen-ja-skandinaviaan/.
Прыблізна ў пачатку нашай эры мова саамаў распаўсюдзілася з мясцовасці на поўдзень ад Ладагі і Анежскага возера на паўднёвае ўзбярэжжа Фінляндыі і ва ўнутраную Фінляндыю, выцесніўшы некалькі старажытных моў, на якіх раней размаўлялі ў гэтым рэгіёне. Карэнныя саамы, магчыма, мелі нейкую статусную перавагу, калі сутыкаліся мовы, і таму носьбіты іншых мясцовых моў з цягам часу змянілі сваю мову на саамскую. Лінгвіст Антэ Айкіё выказаў здагадку, што саамы распаўсюдзіліся на поўнач Фенаскандыі ў дарымскі жалезны век (каля 650 — 0 да н.э.)https://www.sgr.fi/sust/sust266/sust266_aikio.pdf. Па меры распаўсюджвання мовы ў Фінляндыі і Скандынавіі яна распалася на некалькі розных дыялектаў. Пазней гэтыя дыялекты ператварыліся ў сучасныя саамскія мовы. Зыходзячы з генетычных бацькоўскіх ліній, можна выказаць здагадку, што, калі продкі фіннаў прыбылі ў Фінляндыю з Эстоніі, то большасць продкаў саамаў паўднёвай Фінляндыі не мігравалі ў іншае месца, а змянілі сваю мову на балтыйска-фінскуюValter Lang: Homo Fennicus — Itämerensuomalaisten etnohistoria, s. 276—282. Suomalaisen kirjallisuuden seura, 2020..
У сярэднявеччы саамы перасяляліся ў цэнтральную Фінляндыю і ўсходнюю Карэлію. У XVI стагоддзі саамы з’явіліся ў Паўночнай Савоніі, у XVIII стагоддзі — у Куусама. Аднак на ранняй стадыі галоўным напрамкам перасялення саамаў стаў рух на поўнач, дзе яны сутыкнуліся з носьбітамі невядомай мовы, якія пасяліліся ў тым рэгіёне на тысячы гадоў раней, калі ледніковы перыяд адышоў. У сучасных саамскіх мовах аб гэтым сведчаць запазычаныя словы, якія не знаходзяць адпаведнікаў у продкавых формах ніводнай з вядомых моўRisto Pulkkinen: Suomalainen kansanusko, s. 25-26. Gaudeamus, 2018. ISBN 9789524953405..
У наш час існуе некалькі груп саамаў, фактычна адасобленых адна ад адной.
Традыцыйная культура Доўгі час галоўнымі заняткамі саамаў з’яўляліся паляванне і рыбалоўства. Палявалі на працягу ўсяго года з дапамогай зброі і пастак. З канца сярэднявечча важную ролю адыгрывала паляванне на футравых звяроў, паколькі футра стала каштоўным таварам для развіцця гандлю. Рыбу лавілі пераважна з берага. Некаторыя групы саамаў спецыялізаваліся на лове ў рэках і азёрах, іншыя — на марскім узбярэжжы. У мінулым рыба складала асноўны рацыён у летнія месяцы. На марскім узбярэжжы таксама палявалі на ластаногіх. Збіральніцтва забяспечвала ядомымі травамі і карэннем, яйкамі птушак.
Відавочна, трыманне паўночных аленяў існуе з эпохі жалезнага веку і першапачаткова мела дапаможны характар. Традыцыйна пастухі клапаціліся пра статак толькі ў халодныя месяцы, а ўлетку адпускалі на вольны выпас. У XVII ст. з распаўсюджаннем на поўначы дзяржаўнай улады і скарачэннем колькасці футравых звяроў сітуацыя змянілася. Скуры аленяў сталі галоўным таварам для гандлю і выплаты падаткаў. Гэта вымушала саамаў павялічваць статкі і мяняць лад жыцця на паўкачавыSanna (Jennifer Foster), Reindeer Herding in Norway. Алені з’яўляліся крыніцай забеспячэння мясам, малаком, скурамі. Аленяў шырока ўжывалі для транспартыроўкі. У месцах, дзе вяліся горныя работы, перавоз грузаў на аленях быў падатковым абавязкам або магчымасцю падзарабіць. У 1887 г. на Кольскі паўвостраў перасяліліся комі, якія распаўсюдзілі сярод мясцовага насельніцтва перагонны метад аленегадоўлі.
Паўкачавы лад жыцця вымушаў саамаў мець сталыя зімовыя жытлы, якія будаваліся на мяжы тундры і лясной зоны, а таксама часовыя летнія. Да XVIII ст. найбольш распаўсюджаным тыпам сталага жытла была вежа — канструкцыя ў выглядзе ўсечанай піраміды. Яе каркас ладзіўся з драўляных жэрдак, сцены — з дзёрну. Падлога высцілалася галінамі і скурамі. У цэнтры рабіўся агмень з камянёў. У Скандынавіі вежы мелі конусападобную форму, будаваліся з бярвенняўЖИЛИЩА, УТВАРЬ, ПИЩА СААМОВ. Традиционные поселения и жилища . Пазней з’явіліся аднакамерныя бярвеністыя хаты тупа. Распаўсюджаная часовая летняя пабудова — конусападобны шацёр кувакса, які накрываўся чахлом з аленевых cкур.
Асновай сацыяльнай арганізацыі была сііда — тэрытарыяльная абшчына, якая кантралявала эксплуатацыю ўгоддзяў і рэгулявала міжсямейныя адносіны. З XIX ст. большасць сем’яў малыя нуклеарныя. Главой сям’і лічыўся мужчына.
Саамы маюць багаты вусны фальклор — казкі, легенды, міфы. Існуе традыцыя эпічных распеваў пад музыку ёйкKathleen Osgood Dana, Sámi Literature. Эпас саамаў быў упершыню запісаны і апублікаваны ў XIX стагоддзі. У другой палове XX ст. з’явілася прафесійная літаратура на саамскіх мовах. У 1987 г. у Нарвегіі быў зняты першы мастацкі поўнаметражны фільм Ofelaš на саамскай мовеArctic movie: «Ofelas» (1987), a Sami classic from Norway.
Рэлігія Да канца XVIII ст. сярод саамаў была распаўсюджана традыцыйная рэлігія, для якой былі характэрны шанаванне багоў і духаў прыроды, а таксама духаў наайды — пасрэднікаў паміж людзьмі і багамі. Ад Скандынавіі да Паўночнага Урала сустракаюцца сейдыСейды — мегалітычныя пабудовы саамаў, што, верагодна, ствараліся як тэрытарыяльныя або родавыя месцы шанавання. У саамскім фальклоры фігуруюць міфічныя істоты, накшталт небяспечных волатаў стала і вадзянікаў цьецьеэлмай. Арганізацыю рытуалаў праводзілі шаманы.
Хрысціянізацыя саамаў пачалася толькі ў XVI ст. З аднаго боку ёй займаліся лютэранскія місіянеры, якіх падтрымлівалі дацкія і шведскія ўлады, з другога — праваслаўныя манастырыThe Decline of the Sámi People’s Indigenous ReligionСААМЫ В СОСТАВЕ РОССИИ. . У наш час большасць вернікаў-саамаў спавядае хрысціянства.
Саамы ў Нарвегіі
Больш за палову ўсіх саамаў свету жывуць на тэрыторыі Нарвегіі, пераважна ў правінцыях Фінмарк, Нурлан і Тромс. Яны падзяляюцца на 3 групы: так званых горных або паўночных саамаў, лульскіх саамаў і паўднёвых саамаў. Апошнія дзве групы вельмі блізкія па культуры і мове да саамаў суседняй Швецыі, падтрымліваюць з імі шчыльныя стасункі, традыцыйна займаюцца аленегадоўляй.
Паселішчы продкаў саамаў на поўначы Скандынаўскага паўвострава з’явіліся шмат тысячагоддзяў таму. Яны сяліліся ўздоўж фіёрдаў, вусцяў рэк і ў гарах, дзе займаліся пераважна рыбалоўствам і паляваннем. З XVII ст. сярод саамаў распаўсюдзілася камерцыйная аленегадоўля.
Кантакты паміж продкамі сучасных нарвежцаў і саамаў мелі даўнюю гісторыю, адлюстраваны ў скандынаўскіх сагах, пісьмовых крыніцах і вуснай народнай творчасці саміх саамаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што паміж нарвежцамі і саамамі адбываліся як ваенныя сутычкі, так і гандлёвыя і шлюбныя зносіныDoug Simms, The Early Period of Sámi History, from the Beginnings to the 16th Century. З эпохі сярэднявечча нарвежскія каланісты паступова асвойвалі саамскія тэрыторыі ўздоўж берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна. У мінулым лічылася, што гэты працэс уключаў асіміляцыю саамаў старажытнымі нарвежцамі. Аднак сучасныя даследаванні выявілі, што генетычная спадчына нарвежцаў і саамаў Нарвегіі значна адрозніваеццаNorwegian Sami differs significantly from other Norwegians according to their HLA profile. Мяркуецца, што нарвежская каланізацыя паступова ізалявала саамаў ад узбярэжжа, вымушала іх пераходзіць да качавога ладу жыцця. Нарвежскія манархі імкнуліся збіраць з саамаў даніну.
Дагаворы 1751 г. са Швецыяй і 1826 г. з Расіяй вызначылі межы Нарвегіі на поўначы і распаўсюдзілі ўладу нарвежскай дзяржавы на значную групу саамаў, да якой перыядычна далучаліся саамы-мігранты з Фінляндыі і Кольскага паўвострава. Нарвегія прызнавала правы саамаў і абавязвалася абараняць іх. Нарвежскія ўлады і лютэранская царква праводзілі палітыку асіміляцыі паўночных тубыльцаў праз хрысціянізацыю і распаўсюджванне адукацыі на нарвежскай мовеSamenes historie. Ужо ў XIX ст. практычна знікла традыцыйная рэлігія саамаў. Але палітыка асіміляцыі не заўсёды мела поспех, паколькі існавалі групы саамаў, што захоўвалі адрозны лад жыцця і сваю тоеснасць.
З пачатку XX ст. фарміруецца нацыянальны рух саамаў НарвегііRegnor Jernsletten, The Sami Movement in Norway: ideology and practice 1900—1940. Яго першы этап ахапіў 1904—1912 гг., калі паўночная і паўднёвая групы саамаў выступалі самастойна і адстойвалі пераважна эканамічныя правы. У гэты час з’явіліся сродкі масавай інфармацыі, разлічаныя менавіта на саамаў. У 1917 г. у Тронхейме адбыўся першы адзіны кангрэс саамскага народа, на якім таксама прысутнічалі прадстаўнікі з Швецыі. У 1919—1921 гг. дзейнічала Цэнтральная рада саамі. Яна высоўвала патрабаванні пашырэння палітычных правоў і ўсталявання нацыянальнай аўтаноміі. Аднак пасля 1925 г. саамскі рух згубіў актыўнасць з-за немагчымасці высоўваць палітычныя патрабаванні без падтрымкі нарвежскай большасці. Рух аднавіўся толькі ў пасляваенны перыяд. У 1948 г. была складзена адзіная літаратурная мова, якую пачалі выкладаць у школах. У 1953 г. у Карашоку быў арганізаваны агульнаскандынаўскі кангрэс саамаў. Саамскія арганізацыі набылі палітычную вагу пасля 1970 г., што звязана са зменай дзяржаўнай палітыкі Нарвегіі ў адносінах да нацыянальных меншасцяў, а таксама поспехамі ў барацьбе за зямельныя правы.
У 1989 г. у Фінмарку адбылося першае пасяджэнне саамскага парламента Нарвегіі. Ён складаецца з 39 прадстаўнікоў і аказвае значны ўплыў на палітыку ўсёй краіны. У 1992 г. пачала дзейнічаць лютэранская царкоўная рада саамаў у складзе Царквы Нарвегіі. У 1997 г. Харальд V прызнаў, што «нарвежская дзяржава складаецца з земляў двух народаў — нарвежцаў і саамаў»Eva Josefsen, The Saami and the national parliaments: Channels for political influence P. 9.
Саамы ў Расіі