Пу́хавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Пухавічы.

Гісторыя Утвораны 18 снежня 1925 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР з цэнтрам у мястэчку Пухавічы, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Пухавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Менскай вобласці БССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.

15 чэрвеня 1972 года скасавана вёска ЗосінаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358)., у 1978 годзе — вёскі Беразянка і ГрабаўёРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Краснаакцябрскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябр, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна)Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3038 чалавек, з іх 92,3 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3020 чалавек.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 21 29 чэрвеня 2006 года — 31

Гл. таксама Пухавіцкая воласць

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

С. 9

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе