Лагойская партызанская брыгада «Бальшавік» — партызанская брыгада, створаная ў лютым 1944 года на базе атрадаў ««Бальшавік» №1» (пазней «Бальшавік»), «Бальшавік» №2 (пазней імя Будзённага), «Бальшавік» №3 (пазней «Спартак»). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лагойскага раёна. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (547 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад «Бальшавік»; атрад імя Будзённага; атрад «Спартак».

Камандаванне Камандзір Л. Л. Марозаў

Камісар М. М. Андрэеў

Начальнік штаба В. В. Мягчылаў

Гісторыя Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгунцы Мінск — Маладзечна, шашы Лагойск — Мінск. У «рэйкавай вайне» разбурылі каля 2 км чыгуначнага палатна. У маі 1943 года разграмілі нямецкі санаторый у Астрашыцкім Гарадку, у чэрвені, верасні 1943 года — гарнізоны ў вёсках Косіна, Лагаза. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз рэкі Гайна і Усяжа.

Памяць У 1971 годзе ў вёсцы Янушкавічы Лагойскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе