Базыль Быхавец (? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Януша (?—1622) і Аляксандра Пракопа (?—1646), апякун іх дзяцей.
Віленскі гродскі пісар у 1623—1632 гадах.
Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з в. Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, Каралёў Мост у Гарадзенскім павеце, Падаўгі ў Троцкім павеце, Глыбокае з в. Раганічы, Галоўцы, Ляхаўцы і Савічы ў Лідскім павеце.
Памёр бяздзетны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісары гродскія віленскія