Лідская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар 685-годдзя старажытнага беларускага горада Ліда.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Калеснікава, ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца перакрыжаваннем з Каменнагорскай вуліцай. Таксама перасякаецца з Нёманскай вуліцай. Ідзе паралельна Казіміраўскай вуліцы. Заканчваецца за 250 метраў ад МКАД.

Арганізацыі Царква ў гонар Мікалая Японскага Яслі-сад №385

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на Нёманскай вуліцы ёсць прыпынак «Лідская», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».

Спасылкі Улица Лидская на geodzen.com Лідская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Лідская вуліца на здымках 2026 г.

Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)