Ільменская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар возера Ільмень у заходняй частцы Наўгародскай вобласці.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ватуціна, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцам Суворава і Пскоўскай.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Цікавыя факты У Заводскім раёне Мінска ёсць Ілімская вуліца, якую не трэба блытаць з Ільменскай.
Крыніцы
Спасылкі
Ильменская улица на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)