«Агнём і мячом» () — польскі гістарычны драматычны тэлесерыял, створаны Ежы Гофманам па аднайменным рамане Генрыка Сянкевіча.

Гэта апошняя (хаця ў адпаведнасці з сюжэтам — пачатковая) частка трылогіі Сенкевіча аб гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, экранізаваная Гофманам («Пан Валадыёўскі» быў экранізаваны Гофманам у 1969 годзе, а «Патоп» — у 1974 годзе).

Фільм лічыцца найбольш высокабюджэтным з усіх польскіх фільмаў, знятых да таго часу.

Акторы і асноўныя персанажы Багдан Ступка — у ролі гетмана Багдана Хмяльніцкага Аляксандр Дамагараў — палкоўнік Юрый Багун Кшыштаф Кавалеўскі — Ян Заглоба Міхал Жэброўскі — паручнік Ян Скшэтускі Збігнеў Замахоўскі — паручнік Міхал Валадыёўскі Ізабэла Скарупка — князёўна Алена Курцэвіч Анджэй Севярын — ваявода рускі, князь Іерамія Вішнявецкі Віктар Збароўскі — паручнік Лангін Падбіпятка Войцех Малайкат — ардынарац Скшатускага Жандзян Эва Вішнеўская — княгіня Курцэвіч Мацей Казлоўскі — палкоўнік Максім Крыванос Марэк Кандрат — кароль Ян ІІ Казімір Руслана Пысанка — ведзьма Гарпіна Даніэль Альбрыхскі — Тугай-бей Лешэк Тэляшыньскі — ксёндз Мухавецкі Ежы Боньчак — Чыгірынскі стараста Чаплінскі Анджэй Капічынскі — палкоўнік Зацвіліхоўскі Густаў Галоўбэк — кіеўскі ваявода Адам Кісель Адам Ферэнсі — крымскі хан Іслам III Гірэй

Фабула Сярэдзіна XVII стагоддзя. Ян Скшэтускі, пасол князя Вішнявецкага, вяртаецца з місіі ў Крыме. Па дарозе ён ратуе жыццё казацкаму палкоўніку, якім апыняецца сам Багдан Хмяльніцкі. Падчас адпачынку ў карчме ён знаёміцца з двума шляхціцамі, Янам Ануфрыем Заглобай і Лангінам Падбіпяткай, якія мелі магчымасць бачыць, як Скшэтускі расправіўся з агрэсіўным старастам Чаплінскім, кінуўшы яго тварам у гразь перад карчмам. Яны працягваюць свой шлях разам. Неўзабаве яны знаходзяць зламаўшуюся павозку, якая належала княгіні Курцэвіч. Яны ратуюць старую княгіню і яе прыгожую падчарыцу Алену.

Багдан Хмяльніцкі арганізоўвае вялікае паўстанне саюзных з татарамі казакоў на Сячы. Паўстанцы разбіваюць каронныя войскі пры Жоўтых Водах і Корсуні. Паўстанне спрабуе «ўтапіць у крыві» князь Вішнявецкі, якому верна служаць Ян Скшэтускі і Лангін Падбіпятка. Прафесійныя абавязкі разлучаюць Скшэтускага з каханай Аленай. Не хапае часу, каб абараніць яе ад вайны і ад закаханага ў яе казацкага палкоўніка Юрыя Багуна. Багун забіў князёў Курцэвічаў і схаваў Алену у ведзьмы Гарпіны, знакам-паролем доступу да якой робіць свой пярнач.

Войскі на чале з князем Вішнявецкім не могуць разлічваць на дапамогу іншых магнатаў, бо тыя жадаюць перамір’я з казакамі. Паспалітае рушэнне, якое сабралася пад Піляўцамі, разбеглася ад весткі аб прыходзе татараў. Войска князя ўмацоўваецца ў Збаражы, які трымае ў аблозе вялікае войска на чале з Багданам Хмяльніцкім і ханам Іслямам III Гіраем. Шляхта лікам у некалькі тысяч мужна абараняецца, але супраць такой вялікай сілы амаль няма шанцаў.

Князь пасылае Падбіпятку пракрасціся праз лагер казакаў і паведаміць каралю Яну Казіміру пра трагічнае становішча Збаража. Лангін памірае ад стрэл татараў. Але місія ўрэшце ўдаецца Яну Скшэтускаму, дзякуючы якому кароль адпраўляецца на дапамогу Збаражу.

Князь Вішнявецкі, Скшэтускі і Заглоба ставяцца героямі, Алена выратавана, а Юрый Багун схоплены (урэшце Скшэтускі даруе яму волю).

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлеперадачы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы Польшчы Катэгорыя:Тэлесерыялы 1999 года Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Тэлесерыялы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Ежы Гофмана