Канстанцін Фёдаравіч Усольцаў (2.11.1919 —) — беларускі ўрач-псіхіятр і арганізатар аховы здароўя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Усольцава непадалёк ад Табольска. Скончыў Табольскае медыцынскае вучылішча, пасля заканчэння якога некаторы час працаваў фельчарам у Новасібірскай вобласціОгненные дороги лейтенанта Усольцева .

Восенню 1939 года быў прызваны ў армію і накіраваны ў Свярдлоўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Скончыўшы яго, малады лейтэнант паступіў у распараджэнне Заходняй асобай ваеннай акругі. У яе цэнтры, Мінску, атрымаў прызначэнне ў мотастралковы полк 26-й танкавай дывізіі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне і далучыўся да партызанскага руху. Пасля вызвалення Беларусі ваяваў ва Усходняй Прусіі.

У жніўні 1946 года дэмабілізаваўся. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Да 1960 года працаваў галоўным урачом рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, а затым — галоўны ўрач Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы ў Гомелі.

Узнагароды

ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Вялікай Айчыннай вайны медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970)

Літаратура

Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 232

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Псіхіятры Беларусі Катэгорыя:Псіхіятры СССР