Канадскі рабочы кангрэс (КРК) (; ) — канадская нацыянальная асацыяцыя прафсаюзаў. Створаны ў 1956 годзе шляхам зліцця Канадскага кангрэса прафсаюзаў і Канадскага кангрэса працы.

Большасць прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Канадскі рабочы кангрэс, з’яўляюцца аддзяленнямі адпаведных прафсаюзаў ЗША, названых міжнароднымі (як, напрыклад Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў). Вышэйшым органам кангрэса лічацца скліканыя праз два гады з'езды.

У 1961 годзе кіраўніцтва КРК і Федэрацыі кааператыўнай садружнасці падпісалі пагадненне аб стварэнні сацыял-дэмакратычнай Новай дэмакратычнай партыі Канады, дзейнасць якой спрыяла рэалізацыі сацыяльных праграм.

Канадскі рабочы кангрэс з’яўляецца сябрам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

Спасылкі Some background on Canada’s early labour history (From Desmond Morton’s Working People: An Illustrated History of the Canadian Labour Movement (5th Edition) and Labour in Canada) // Ёркскі ўніверсітэт

Катэгорыя:Прафсаюзы Канады