Аркадзь Іванавіч Русале́нка (нар. , в. Адрубы, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эколаг. Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (2005).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН Беларускай ССР (аспірантура, спецыяльнасць «Батаніка», 1972).

Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі (1972—1994, загадчык лабараторыі фітаманіторынгу), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітеце (1994—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лясных культур і глебазнаўства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: экалогія раслін і раслінных супольнасцей; фітаманіторынг; батаніка.

Узнагароды Граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР (1981), Прэзідыума АН Беларускай ССР (1981) і інш.

Бібліяграфія Рост и продуктивность лесных фитоценозов Белоруссии и их изменения при антропогенном нарушении водно-воздушного режима почв : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.16 : защищена 13.11.1990 : утверждена 17.05.1991 / Русаленко Аркадий Иванович. — Минск, 1988. Леса Беларуси: экология, структура, продуктивность / А. И. Русаленко. — Минск, 2012. Науки о Земле: учебное пособие / А. И. Русаленко. — Минск, 2007. Классификация лесной растительности Беларуси и их использование в лесном хозяйстве / А. И. Русаленко // Труды БГТУ / Белорусский государственный технологический университет. ― 2011. ― № 1. ― С. 169―174. Гидротехнические сооружения с основами гидрологии и гидравлики – Минск : БГТУ, 1998. – 190 с.

Зноскі

Літаратура

Русаленка Аркадзь Іванавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 32.

Спасылкі Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Гісторыя каледжа Русаленко Аркадий Иванович // Википедия Белорусского государственного технического университета Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў