Вальдэмар Хаас (; — ) — эстонскі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, прафесар. Народны мастак Эстонскай ССР (1957).
Біяграфія Нарадзіўся 2 чэрвеня 1898 года ў Пярнумаа (цяпер Эстонія). У 1919—1923 гадах вучыўся ў ВМШ «Палас» (Тарту) у А. Вабэ і К. Мягі. У час вучобы працаваў у Эстонскім нацыянальным музеі. У 1923—1937 гадах працаваў дэкаратарам-пастаноўшчыкам у тэатры «Ванемуйнэ». У 1936—1956 гадах працаваў у тэатры «Эстонія».
З 1940 года вёў педагагічную працу, выкладаў у Мастацкім інстытуце Эстонскай ССР.
Пасля заканчэння вайны сумесна з Н. Мей заснаваў факультэт тэатральнага мастацтва ў Талінскім дзяржаўным інстытуце прыкладнога мастацтва. З 1944 па 1967 гады — выкладчык Талінскага дзяржаўнага інстытута прыкладнога мастацтва, з 1947 года — прафесар. Сярод яго вучняў Э. Рэнтэр.
Развіваў прынцыпы жывапісна-аб’ёмнай дэкарацыі, першым на эстонскай сцэне ўвёў праекцыйныя дэкарацыі («Венецыянскі купец», 1926, «Сон у летнюю ноч», 1930).
Памёр 4 лютага 1982 года. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Сцэнографы Эстоніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Народныя мастакі Эстонскай ССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Эстоніі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія» Катэгорыя:Постаці тэатра «Ванемуйнэ» Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Эстоніі