Глабальны саюз IndustriALL () — міжнародная прафсаюзная арганізацыя, створаная 19 чэрвеня 2012 года ў Капенгагене.
Глабальны саюз IndustriALL прадстаўляе больш за 50 мільёнаў працоўных у больш чым 140 краінах, якія працуюць у горназдабыўной, энергетычнай і іншых галінах прамысловасці.
У склад IndustriALL уваходзяць таксама беларускія прафсаюзы, такія як Белхімпрафсаюз з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, і Беларускі незалежны прафсаюз, Беларускі прафсаюз РЭП і Свабодны прафсаюз металістаў з Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (апошнія арганізацыі былі забаронены Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь). Сувязь прафсаюзаў з БКДП з IndustriALL, у прыватнасці фінансаванне прафсаюзаў з БКДП гэтай міжнароднай арганізацыяй, з’яўлялася адной з прычын аб вынясенні рашэння аб прыпыненні дзейнасці незалежных прафсаюзаў.
Катэгорыя:Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі