Аўраам Лемпель (; 10 лютага 1936, Львоў — 4 лютага 2023) — ізраільскі спецыяліст у галіне інфарматыкі, прафесар.

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове. У 1959 годзе перабраўся з Польшчы ў Ізраіль. У 1977 годзе разам са сваім калегам, прафесарам Якавам Зівам, апублікаваў LZ7, першую версію алгарытму Лемпеля-Зіва, а ў 1979 годзе — другую версію, 79LZ.

Абедзве версіі паслужылі асновай для тэхналогій сціскання, такіх як TIFF, PNG, ZIP і GIF, а таксама сыгралі цэнтральную ролю ў фарматах PDF (для дакументаў) і MP3 (для музыкі).

Алгарытм, распрацаваны Лемпелем і Зівам, дазваляе сціскаць даныя без страт і не патрабуе папярэдняга ведання статыстычных уласцівасцей даных. Многія тэхналогіі сціскання, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце ў прыладах памяці, камп’ютарах і сродках сувязі, былі распрацаваныя на аснове гэтага алгарытму.

Памёр у 2023 годзе.

Катэгорыя:Вучоныя Ізраіля