І — 16 (ЦКБ-12) «знішчальнік шаснаццаты» (у прастамоўі — «Ішак», «Ішачок») — савецкі аднаматорны знішчальнік-манаплан 1930-х гадоў, створаны ў канструктарскім бюро авіяканструктара Мікалая Палікарпава. Адзін з першых у свеце серыйных знішчальнікаў-манапланаў, у якіх шасі пры палёце прыбіралася. Самалёт меў пераважна драўляную канструкцыю і фанерную ашалёўку.
Выпускаўся ў СССР і быў асноўным знішчальнікам ВПС РСЧА да пачатку 1942 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Самалёты СССР Катэгорыя:Знішчальнікі