Сівельга — рака ў Беларусі, у Слуцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).

Назва Як "Сівельга" пазначаная на карце ХІХ ст. (Шуберта). На ранейшай карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як Сівалка. Пачыналася з балота на поўначы ад вёскі Прусы.

Водаапісанне Даўжыня ракі 19,5 км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Прусы Салігорскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вялікі Быкоў Слуцкага раёна. Рэчышча каналізаванае. Прыток леваруч — рака Дзявіца. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Случы (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Салігорскага раёна