Суверэнны савет Судана — орган улады ў Судане, які выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы з 20 жніўня 2019 да 25 кастрычніка 2021. Створаны ў адпаведнасці з праектам канстытуцыйнай дэкларацыі ад жніўня 2019 года, прынятай Пераходным ваенным саветам Судана з аднаго боку і Альянсам за свабоду і перамены з другога. У адпаведнасці з артыкулам 10 пункт b праекта канстытуцыйнай дэкларацыі, Савет складаецца з пяці грамадзянскіх асоб, выбраных Альянсам за свабоду і перамены (АСД), пяці вайскоўцаў, выбраных пераходным ваенным саветам (ПВС), і грамадзянскай асобы, абранай па дамове паміж АСД і ПВС. Старшынёй на працягу першых 21 месяца з’яўляўся вайсковец Абдэль Фатах аль-Бурхан, а на працягу астатніх 18 месяцаў старшынёй павінен быў стаць грамадзянскі член у адпаведнасці з артыкулам 10 пункт c.
Орган спыніў дзейнасць у сувязі з ваенным пераваротам кастрычніка 2021 года. У лістападзе замест яго ўтвораны Пераходны суверэнны савет СуданаВ Судане назначен новый управляющий Суверенный совет.
Гл. таксама Махамад Хасан аль-Таішы
Катэгорыя:Палітыка Судана Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя