Чорная турма () — былы амерыканскі лагер для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці. Аб’ект створаны ў 2002 годзе на ў Афганістане. У адрозненне ад асноўнай часткі баграмскай турмы для інтэрнаваных, «Чорная турма» знаходзілася ў падпарадкаванні і . Ёсць шматлікія заявы аб жорсткім абыходжанні аховы ўстановы, у тым ліку аб збіцці і пазбаўленні сну і вязняў . Прадстаўнікі праваабарончых і гуманітарных арганізацый на аб’ект не дапускаліся.
Комплекс складаўся з асобных бетонных камер без вокнаў, кожны з якіх асвятляўся адной лямпачкай .
Пра яго існаванне ўпершыню паведаміў журналіст Ананд Гопал, і гэта было пацверджана многімі наступнымі расследаваннямі. Існаванне ўстановы пацвердзіў таксама Чырвоны Крыж. Аднак улады ЗША адмаўлялі наяўнасць турмы.
Хоць у студзені 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў загад аб ліквідацыі сакрэтных турмаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення , але гэты загад не распаўсюджваўся на «Чорную турму».
Гл. таксама Абу-Грэйб (турма)
Спасылкі DIA and the Black Jail at Bagram Fresh claims US is running secret prison in Afghanistan BBC News, October 15, 2010 Катэгорыя:Турмы ЗША Катэгорыя:Колішнія турмы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Афганістана Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021)