Бамба () — дзіцячы верш Юльяна Тувіма, упершыню апублікаваны ў 1935 годзе ў «Wiadomości Literackie».

Змест Паэма апавядае пра Бамбу — чарнаскурага хлопчыка, які старанна вучыцца ў афрыканскай школе. Калі ён прыходзіць дадому, дык свавольнічае, за што маці называе яго хуліганам. Калі маці прапануе яму малако, ён уцякае і залазіць на дрэва. Калі маці кажа яму прыняць ванну, ён баіцца, што адбеліцца. Аднак маці яго любіць. Верш заканчваецца сцвярджэннем: «шкада, што Бамба чорны, вясёлы, не ходзіць з намі ў школу».

Верш складаецца з 16 радкоў.

Верш «Бамба» быў уключаны ў польскі буквар Мар’яна Фальскага, а таксама ў іншыя падручнікі для пачатковай школы.

Адносіны Некаторыя крытыкі ўспрымаюць верш як абразлівы для чарнаскурыхCzy «Murzynek Bambo» obraża Afrykanów?, Gazeta Wyborcza, 2019-12-05. Іншыя, у сваю чаргу, адзначаюць, што расізм, вядома, не быў намерам аўтара, а гісторыя пра Бамбу выклікае ў дзяцей сімпатыю да афрыканскіх равеснікаўO Murzynku Bambo raz jeszcze — list, wyborcza.pl 2019-12-05.

Беларускі пераклад Верш на беларускую мову пераклалі Анатоль Вялюгін і Сяргей Дзяргай. Ён быў надрукаваны ў зборніку «Качка-дзівачка / Kaczka-dziwaczka. Польская паэзія дзецям» у 2006 годзеКачка-дзівачка/Kaczka-dziwaczka, Knihi.by.

Катэгорыя:Творы 1935 года Катэгорыя:Афрыка ў культуры і мастацтве Катэгорыя:Вершы на польскай мове